З МАЛІТВАЙ І ВЕРАЙ — У АСВЕЧАНУЮ ВАДУ

Общество

У мінулую пятніцу, напярэдадні дня, калі згодна з праваслаўным календаром святкуецца хрышчэнне Ісуса Хрыста, на Ведрыцкім возеры святар іерэй Іаан правёў малебен і асвяціў ваду. Акрапляючы хрышчэнскай вадой прысутных (а сабралася даволі шмат людзей), ён пажадаў здароўя, дабрабыту, міру, згоды, любві. Нагадаў, што ў  гэтае вялікае свята вада надзелена адметнымі ўласцівасцямі і надае не толькі фізічнае здароўе, але і падмацоўвае духоўныя сілы. У гэтым змаглі пераканацца тыя, хто акунуўся ў  ледзяную ваду высечанай ў выглядзе праваслаўнага крыжа палонкі — Іардань.  Перад тым, як ступіць у ваду, яны тройчы хрысціліся і з малітвай да Бога паспяхова пераадольвалі ўласны страх перад зімовым марозам.

іктар Невяроўскі, як некаторыя дзяўчаты і юнакі, гэта зрабіў упершыню. А вось Мікалай Сотнікаў купаўся ў хрышчэнскай вадзе і раней. Распавядаючы пра  ўласныя адчуванні, мужчыны запэўнівалі, што толькі першы раз акунацца боязна і халодна, а потым страху няма, і вада падаецца нават цёплай. Айцец Іаан таксама не прамінуў аздаравіцца ў Іардані.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *