На конкурсе «Белазаўскі акорд» выканаўца з Чэрвеня стаў уладальнікам трэцяй прэміі

Общество

Яўген Доліч

На прэстыжным рэспубліканскім конкурсе маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд», які праводзіўся ў канцы верасня ў Жодзіна, Яўген Доліч стаў уладальнікам трэцяй прэміі і быў узнагароджаны каштоўным падарункам. Перамогу прынеслі песні «Белая царква» і «Путь к свету». Гэта не першы поспех дваццацігадовага юнака з Чэрвеня. Ён — дыпламант рэспубліканскага конкурсу «Зорка ўзышла над Беларуссю», уладальнік спецыяльнай узнагароды «Яркая творчая індывідуальнасць» радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі». Яго прыгожы зачароўваючы голас многія жыхары нашага раёна чулі, калі Жэня выступаў на Чэрвеньскай сцэне.  Да паступлення ў каледж мастацтваў ён займаўся ў Доме дзіцячай творчасці ў Сяргея Іванавіча Дзенісевіча. І аднойчы, прадстаўляючы гледачам, вядучая назвала юнака «залатым голасам Чэрвеня». Цяпер ён спявае ў вялікіх залах Мінска на ўрадавых канцэртах, выступае ў тэатры эстрады і ў філармоніі, а таксама ў складзе мужчынскага вакальнага квартэта Vivat (кіраўнік Алег Сямёнаў). Часта гучаць песні ў выкананні Яўгена Доліча па беларускаму радыё.  Ён любіць выконваць песні, у якіх адчуваецца душа, закладзены глыбокі сэнс. Яго педагог — член Саюза кампазітараў, загадчык аддзела эстрады каледжа Алена Віктараўна Атрашкевіч — напісала для свайго таленавітага вучня дзве песні. Адна з іх — «Холодом метель»- ужо гучала па радыё, а другая «Я тебя никому не отдам» — рыхтуецца да выхаду ў эфір.

— Я шчаслівы, — гаворыць Жэня, — бо займаюся любімай справай. Я — спяваю.

Эма МІКУЛЬСКАЯ

Фото автора



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *