РЭДАКЦЫІ І ЎСІМ ЖЫХАРАМ РАЁНА

Общество

Ад шчырага сэрца віншую  калектыў рэдакцыі з надыходзячым Новым годам! Жадаю добрага здароўя, плённай працы, аптымізму і цудоўнага настрою. Няхай у вас будзе больш прыхільнікаў «раёнкі», сябровак і сяброў, якія нададуць вам  новыя сілы, упэўненасць у лепшым заўтрашнім дні!

Для вас і ўсіх жыхароў раёна — гэтае невялікае вершаванае віншаванне:

 

Старому году трэба

дні дажыць,

Таму марудзіць  ён і

не спяшыць.

А дзесьці Новы, заваліўся

ў сані

Па ёлкі едзе,

што гарыць агнямі.

Імкнецца зазірнуць

у кожны дом

З сюрпрызамі,

усмешкай і дабром.

Курынты б»юць…

Дванаццаць… Віншаванні…

Салюты неба чыркаюць

да рання,

Ляцяць услед за імі

мае мары…

Чаруе ноч…

І верыцца ў цуда.

Спаўненнямі няхай задумкі будуць.

Я ўсім жадаю шчасця

на зямлі,

Гасподзь хай падаруе

з вышыні

Павагу, веру, дабрыню,

сумленне,

Адказнасць, спачуванне,

разуменне.

Святкуйце, людзі!

І ў Новым годзе

Жывіце ў радасці,  каханні, згодзе!

Шматгадовая прыхільніца «Раённага весніка»

Раіса ВЕРАЦІЛА,

в. Жураўкавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *