Гульня прыгожая галамi

Общество

Футбол: чэмпіянат Мінскай вобласці. 2 ліга. 8 тур

«Колас» (Чэрвень) — ФК «Крупкі» — 2:2.

Чэрвень. Гарадскі стадыён. 30 ліпеня. Пераменная воблачнасць, у пачатку матча — невялікі дождж. 22 градусы.150 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Аладка, Камісаранка, Канашэвіч (Шалабнёў, 72), Сасункевіч, Суша, Ліпніцкі, Свірыдовіч, Канцур, Яблонскі (Шмідаў, 87), Слыхоўскі (Дзмітрый Трапашка, 72).

Галы ў «Коласа» — Канашэвіч (37), Яблонскі (57).

Каманды абменьваліся атакамі. Але лік быў адкрыты толькі за восем хвілін да перапынку. Чэрвеньцы бліскуча разыгралі вуглавы. Падаючы яго, Сяргей Канцур знайшоў у штрафной пляцоўцы рослага абаронцу Яўгена Канашэвіча (на здымку), які галавой скіраваў мяч у сетку варот ФК «Крупкі».

На зыходзе першай трэці другой паловы сустрэчы «Колас» падвоіў лік. Атакуючыя дзеянні каманды ўдала завяршыў малады нападаючы Яўген Яблонскі. А потым нашых футбалістаў і іх адданых балельшчыкаў чакала расчараванне. Усяго праз чатыры хвіліны госці паспяхова паўтарылі камбінацыю, разыграную чэрвеньцамі  пры першым голе. Навес з вуглавога, удар галавой — і лік стаў 2:1. Далей — болей. Яшчэ адзін стандарт, гэтым разам штрафны, і другі мяч заляцеў у вароты Аляксандра Курыловіча.

Пасля таго, як лік стаў роўным, чэрвеньцы зусім разгубіліся, а футбалісты з Крупак працягвалі ціск. Так што нічыйны зыход гэтага матча для «Коласа» пасля фінальнага свістка падаўся не такім ужо і кепскім вынікам.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *