Аляксандр Мрынскi дэбютаваў у «Белшыне»

Спорт

У летні дазаявачны перыяд футбольны клуб «Белшына», які гуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, узмацніўся чатырма навічкамі. Сярод іх — наш зямляк, нападаючы Аляксандр Мрынскі.

 

Нарадзіўся ён у вёсцы Хвойнікі. Футболам займаецца з васьмі гадоў. Вучыўся ў Чэрвеньскай ДЮСШ (першыя трэнеры Аляксандр Чарнавец і Аляксандр Балоцін). Выступаў за каманды Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву і «Дынама» (Мінск). Браў удзел у гульнях юнацкай зборнай Беларусі. Двойчы станавіўся пераможцам спаборніцтваў «Хрустальны мяч». Тройчы быў пераможцам чэмпіянату Беларусі сярод дублёраў. Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі па футболу.

На мінулым тыдні ў канферэнц-зале гасцініцы «Юбілейная» г.Бабруйска намеснік генеральнага дырэктара ФК «Белшына» Аляксей Стольны ўручыў Аляксандру Мрынскаму футболку клуба з гульнявым нумарам 21 (на здымку).

У суботу Аляксандр адгуляў у матчы дублёраў БАТЭ (Барысаў) — ФК «Белшына» першы тайм. А ў нядзелю ў матчы асноўных саставаў гэтых каманд, які скончыўся з лікам 1:0 на карысць БАТЭ, ён выйшаў на замену на 81 хвіліне.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *