У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Верасок» адкрылася першая змена

Актуальное Общество

Сёння ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Верасок» адбылася ўрачыстасць з нагоды адкрыцця першай змены. Урачыстай падзеі з нецярплівасцю чакалі як дзеці, так і дарослыя. Яшчэ б!

Гэта значыць, што лету, сонцу (а часам і дажджу, ну што ж тут зробіш), захапляльным мерапрыемствам, аздараўленню, вясёламу жыццю афіцыйна сказалі: “СТАРТ!”

У адкрыцці першай змены дзіцячага аздараўленчага лагера “Верасок”, які размешчаны ў вёсцы Чарнава Чэрвеньскага раёна, узялі ўдзел шаноўныя госці:

• начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірына Мікалаеўна Змачынская;

• старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Леанідаўна Буцэвіцкая;

• вядучы спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню па Чэрвеньскаму раёну Алена Ільінічна Касменка;

• загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Кіра Васільеўна Сохар.

Ну, а сустракаў усіх начальнік аздараўленчага лагера Валерый Васільевіч Захараў.

Вядома ж, госці прыехалі не з пустымі рукамі!

Ад чэрвеньскіх раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі дзеці атрымалі мячы, бадмінтон, настольныя гульні, салодкія падарункі…

І нават паспелі пагуляцца!

А яшчэ разам са сваімі выхавальнікамі са студатрада і не толькі падрыхтавалі канцэртную праграму. Пацешылі гасцей – і пацешыліся самі.

Нягледзячы на надвор’е, усё атрымалася прыгожым, яскравым, душэўным… Атрымалася сапраўднае свята!

Пажадаем дзецям цудоўнага адпачынку, а дарослым – поўнага ўзаемапаразумення са сваімі выхаванцамі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *