МОГІЛКІ ПРЫБІРАЕМ ПАСТАЯННА

Общество

У «Раённым весніку» за 29 кастрычніка мы друкавалі ліст Ніны Грышкінай з Барысава пад назвай «Помогите убрать свалку на кладбище!» У ім жанчына распавядала, што пахаванні яе блізкіх размешчаны ў паўднёва-ўсходнім накірунку ад цэнтральнай сцежкі, якая праходзіць уздоўж чэрвеньскіх могілак. А ў той частцы назбіралася ўжо цэлая гара смецця. Вядома, у першую чаргу вінаваты самі людзі, якія прыводзяць у парадак пахаванні. Толькі цяпер без адпаведнай тэхнікі звалку не прыбярэш… Вось і звярнулася Ніна Грышкіна праз нашу газету да прадстаўнікоў Чэрвеньскага камунгаса з просьбай дапамагчы ў прыбіранні смецця.

Гэты ліст мы накіравалі на рэагаванне дырэктару УП «Чэрвеньская ЖКГ» Ігару НАВІЦКАМУ і атрымалі наступны адказ:

«Пахаванні на могілках па вул.А.Кашавога хаатычныя, праходы паміж агароджамі вузкія, паколькі могілкі існуюць з моманту заснавання горада — з 12-га стагоддзя. Прыбіранне іх ажыццяўляецца пастаянна сіламі работнікаў камунгаса ўручную, паколькі тэхніка на тэрыторыю саміх могілак заехаць не можа. Прыбраць смецце на могілках плануем да 20 лістапада 2011 года».

 



1 комментарий по теме “МОГІЛКІ ПРЫБІРАЕМ ПАСТАЯННА

  1. Постоянную свалку со стороны улицы Красной тоже нет техники у комунхоза убрать?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *