Футбалісты чэрвеньскага “Коласа” правялі першую паўтарагадзінную трэніроўку ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі

Актуальное Спорт

Учора футбалісты чэрвеньскага  “Коласа” правялі першую паўтарагадзінную трэніроўку ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі. Яна адбылася на комплексе палёў ФК “Мінск” у сталіцы нашай краіны.

Кіраўнік каманды Дзмітрый Чысты прадставіў новага трэнера “Коласа”. Ім стаў Дзяніс Трапашка.

У трэніроўцы ўдзельнічаў 21 футбаліст. Сярод іх – як ігракі, якія гулялі за “Колас” у мінулым сезоне, так і тыя, хто запрошаны ў каманду на прагляд.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *