У філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” Чэрвеньскага раёна адначасова 12 чалавек сталі тысячнікамі на жніве

Аграрный сектор Актуальное

Гэта – камбайнер Сяргей Шчурок, камбайнавыя экіпажы Сяргея Губара і Мікалая Зыля, Івана Зыля і Уладзіміра Вяргейчыка, Ігара Яковіна і Уладзіміра Сасункевіча, а таксама вадзіцелі на адвозцы збожжа Генадзь Сечка, Анатоль Нежавец, Станіслаў Папельскі, Сяргей Патапаў і Іван Зыль.  

Сёння яны прымалі віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасіі Пашкевіч, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольгі Коцінай і артыстаў жартоўнага гурта “Чэрвеньскія балагуры”.

– Дружны падыход нашых камбайнераў і вадзіцеляў да тысячнага рубяжу сведчыць ад тым, што ў калектыве хлебаробаў пануюць узаемавыручка і ўзаемапавага, – адзначыў дырэктар гаспадаркі Дзяніс Жывалкоўскі. – У нас ніхто на жніве не цягне коўдру на сябе, не спаборнічае навыперадкі. Калі ў кагосьці надарыцца паломка, астатнія дапамагаюць хутчэй адрамантаваць тэхніку.

Збожжа сёлета ўдосталь: разам з суседнім “Аграбудам” трымаем першынства ў раёне па ўраджайнасці – 48 цэнтнераў з  гектара. Далі зямлі і раслінам усё, што ім было патрэбна, плюс – надвор’е паспрыяла. Вось і атрымалі вынік.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *