У Чэрвеньскім раёне міліцыя выявіла крадзеж мукі і камбікорму з фермы

Актуальное Происшествия

Днямі супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Чэрвеньскага РАУС падчас рэйду па сельгаспрадпрыемствах раёна выявілі, што 49-гадовы слесар малочнатаварнай фермы “Хутар” эксперыментальнай базы “Натальеўск” на працягу жніўня ўкраў на працы 162,5 кілаграма мукі і 14 кілаграмаў камбікорму агульным коштам 117 рублёў.

Кармы, якія мужчына захоўваў дома, вярнулі гаспадарцы. Праводзіцца праверка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *