Гаспадаркі Чэрвеньшчыны абмалацілі 60 працэнтаў збожжавых палеткаў

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу, на раніцу 15 жніўня ў Чэрвеньскім раёне ўбралі 13034 гектары зерневых і зернебабовых культур (60 працэнтаў ад неабходнага) і намалацілі 46998 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36 цэнтнераў з гектара.

У лідарах па валавому збору зерня – эксперыментальная база “Натальеўск” – 9418 тон. У гэтай гаспадарцы, а таксама ў філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” і СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” маюць найбольшую ў раёне ўраджайнасць збожжа – 47 цэнтнераў з гектара.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *