Футбол: чэрвеньскі “Колас” саступіў пуцёўку ў фінал Кубка вобласці дзяржынскаму “Адзінству”

Актуальное Спорт

У паўфінале спаборніцтваў чэрвеньцы прайгралі камандзе з Дзяржынска па суме дзвюх сустрэч.

 

Першы матч, які “Колас” згуляў дома, скончыўся мінімальнай перамогай гасцей – 2:1(у нашай каманды Аляксандр Мрынскі рэалізаваў пенальці). У сустрэчы на полі саперніка чэрвеньцы былі блізкія да таго, каб выйсці ў фінал. На 16-й хвіліне ў “Коласа” забіў Сяргей Лізуноў, на 37-й – Аляксандр Паляшчук.

Аднак “Адзінства” за хвіліну да перапынку адквітала адзін мяч, а ў пачатку другога тайма параўнала лік – 2:2. “Колас” правёў астатні час матча ў несупынных атаках, але гаспадары поля ўдала абараняліся, і лічбы на табло не змяніліся.

Такім чынам, “Адзінства” перамагло па суме дзвюх сустрэч – 4:3. У фінале Кубка, які адбудзецца ў гэтую нядзелю ў Дзяржынску, “крыўдзіцелі” “Коласа” згуляюць з салігорскім “Партызанам”.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *