Чэмпіянат Беларусі па футболу: чэрвеньскі “Колас” згуляе на сваім полі з “Фалько”

Актуальное Спорт

4 чэрвеня “Колас” правядзе матч трэцяга тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі з ФК “Фалько” (Чаркасы, Дзяржынскі раён). Гульня пройдзе на стадыёне Чэрвеньскай СДЮШАР і пачнецца ў 14 гадзін.

Летась нашы футбалісты ў рамках чэмпіянату двойчы сустракаліся з “Фалько”: хатні матч скончыўся перамогай чэрвеньцаў – 3:0, у Чаркасах была зафіксаваная нічыя – 1:1.

Пасля двух тураў сёлетніх спаборніцтваў “Колас” і “Фалько” набралі па тры ачкі. Яны займаюць пятае і чацвёртае месцы, адпаведна, у турнірнай табліцы зоны “Поўнач” дывізіёна “Мінская вобласць”. Наша каманда дома перамагла “Крупкі-ДРБУ-164” – 8:4 і прайграла ў гасцях “Жодзіна-Паўднёваму” – 0:4, а футбалісты з Дзяржынскага раёна на выездзе саступілі мар’інагорскай “Вікторыі” – 0:2 і на сваім полі выйгралі 4:0 у “Адзінства” (Дзяржынск).

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *