Юныя валейбалісты Чэрвеньскага раёна заваявалі медалі абласных спаборніцтваў

Актуальное Спорт

Каманда юнакоў нашага раёна заваявала бронзавыя медалі спаборніцтваў па валейболу ў залік абласной спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. У фінале спаборніцтваў, якія адбыліся ў Маладзечна, яна ўзяла верх над гаспадарамі пляцоўкі (2:0) і равеснікамі са Слуцка (2:1), а таксама саступіла з аднолькавым лікам 0:2 валейбалістам з Жодзіна і Нясвіжа

Бронзавымі прызёрамі ў складзе каманды сталі вучні першай смілавіцкай школы Ягор Спірыдовіч, Захар Цісецкі, Дзмітрый Шыдлоўскі і Яўген Трыпус, а таксама  Ягор Шуша і Сцяпан Лаўрык з чацвёртай чэрвеньскай школы, Раман Калтовіч з гімназіі і Мікіта Занкевіч з другой чэрвеньскай школы.

Згулялі ў фінальным турніры ў Маладзечна і нашы дзяўчаты. Дзякуючы перамозе над камандай Слуцка (2:0), занялі чацвёртае месца ў вобласці.

Рыхтавалі валейбалістаў да спаборніцтваў настаўнікі фізічнай культуры Павел Ярашэвіч (СШ №1 г.п.Смілавічы) і Андрэй Марозаў (СШ №4 г.Чэрвеня).

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *