У вёсцы Клінок гарэў двор

Актуальное Безопасность

Гараць соткі, няхай гарыць і пуня. Менавіта па такому сцэнарыю мог развіцца пажар у вёсцы Клінок, каб своечасова не падаспелі ратавальнікі.

-Калі я прыехала дадому, усе было ціха, — расказвае суседка, якая і выклікала дапамогу, — але хвілін праз 10-15 я ўбачыла, як на суседнім участку нешта дыміцца.

Жанчына з нявесткай выйшлі паглядзець, што адбываецца на двары суседняга дома, дзе ніхто не пражывае, і заўважылі невялікі агонь.

-Пакуль мы вярнуліся да хаты за вядром вады вогнішча разгарэлася, мы б самастойна яго ужо не патушілі, — успамінае жанчына, — і я тут жа выклікала ратавальнікаў.

К таму часу, як прыбылі пажарныя, вогнішча ахапіла ўвесь двор, палову суседняга ўчастка і пачало распаўсюджвацца па тэрыторыі за плотам. Будынкі выратавала тое, што яны былі не драўляныя, а з цэглы.

З размовы з суседзямі цяжка зрабіць вывад, адкуль узяўся агонь. Кожны займае адну і тую ж пазіцыю: “Нічога не ведаю, нічога не бачыў”.

На гэта раз абыйшлося без вялікіх наступстваў, але ў наступны раз усе можа быць інакш.

МНС нагадвае: не грэбуйце правіламі пажарнай бяспекі, выконвайце простыя нагады:

  • не выкідвайце непатушаныя цыгарэты і запалкі на сухую траву;
  • не распальвайце вогнішча пры ветраным надвор’і;
  • пры развядзенні вогнішча забяспечце бесперапынны кантроль і наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *