Міні-футбол: чэрвеньскі “Колас-Белінвест” перамог на сваёй пляцоўцы “Любань”

Актуальное Спорт

Хатні матч з “Любанню” наша каманда правяла 13 сакавіка ў спартыўным комплексе “Ігумен”.

У першай палове сустрэчы “Колас-Белінвест” учыніў гасцям сапраўдны разгром – 5:0 (хет-трыкам адзначыўся Аляксандр Яроміч, па аднаму мячу забілі Аляксандр Варэнік і Андрэй Філічаў). Аднак пасля перапынку ігракі “Любані” перахапілі ініцыятыву і тройчы паразілі вароты чэрвеньцаў. І толькі шосты гол нашых, аўтарам якога стаў Аляксандр Яроміч, астудзіў іх пыл.

Пасля перамогі з лікам 6:3 “Колас-Белінвест” з 34 ачкамі па-ранейшаму аднаасобна лідзіруе ў чэмпіянаце. У бліжэйшыя выхадныя ён згуляе ў гасцях з “Нясвіжам” – адзіным канкурэнтам у барацьбе за першае месца. Калі нашы выйграюць, то датэрмінова, за тур да заканчэння спаборніцтваў, стануць чэмпіёнамі вобласці і атрымаюць права прадставіць Міншчыну ў фінальным турніры першай лігі, дзе будуць разыграныя дзве пуцёўкі ў вышэйшы дывізіён.

Ігар АДАМОВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *