Міні-футбол: чэрвеньскі «Колас-Белінвест» працягвае лідзіраваць у чэмпіянаце Мінскай вобласці

Актуальное Спорт

У апошнім матчы першага круга чэмпіянату чэрвеньскі “Колас-Белінвест” згуляў у гасцях з камандай “Старыя Дарогі”. 

Гэта было яшчэ тое выпрабаванне! Бо спартыўная зала мясцовай ДЮСШ з-за малых памераў не адпавядае стандартам для правядзення спаборніцтваў падобнага ўзроўню. І нашым ігракам, якія гуляюць у камбінацыйны футбол, цяжка было да яе прыстасавацца. Тым не менш, «Колас-Белінвест» не проста здабыў у Старых Дарогах перамогу, а зрабіў гэта прыгожа і ўпэўнена.

Нашы распячаталі вароты гаспадароў пляцоўкі за шэсць хвілін да перапынку: вызначыўся Аляксандр Варэнік. А потым, не даючы сапернікам апамятацца, Андрэй Філічаў забіў другі мяч. 

Гол Максіма Чалядзінскага на 41-й хвіліне сустрэчы зрабіў перавагу «Коласа-Белінвеста» яшчэ больш камфортнай. Да канца матча «Старыя Дарогі» здолелі забіць двойчы, а нашы – тры разы (усе мячы на рахунку Андрэя Філічава).

Такім чынам, Колас-Белінвест» завяршыў першы круг чэмпіянату на першым месцы ў турнірнай табліцы. Другі круг ён пачне 13 лютага гасцявым матчам з «Беразіно». У наступныя выхадныя будзе яшчэ адзін выезд – на сустрэчу з «Бабоўняй», якая прымае сапернікаў у Нясвіжы, дзе зала таксама малых памераў. А ў Чэрвені наша каманда згуляе 26 або 27 лютага са стаўбцоўскім «Кронанам».

«Старыя» Дарогі» – «Колас-Белінвест» (Чэрвень) – 2:6.

5 лютага. Спартыўная зала Старадарожскай ДЮСШ. 20 гледачоў.

“Колас-Белінвест”: Курыловіч, Срыбненка, Бялоў, Чысты, Філічаў, Хадаронак, Чалядзінскі, Варэнік, Стукач, Шмідаў. 

Галы ў «Коласа»: Варэнік (24), Філічаў (26, 50, 56, 58),  Чалядзінскі (41).

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *