У Чэрвеньскім раёне “Опель” сутыкнуўся з мотаблокам і апынуўся… на могілках

Официально Происшествия

Як распавялі “Раённаму весніку” ў Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвеньскага РАУС, раніцай у нядзелю 66-гадовы жыхар вёскі Камейкі, кіруючы аўтамашынай “Опель Зафіра”, пры выездзе з гарадскога пасёлка Смілавічы ў бок Смалявічаў сутыкнуўся з мотаблокам, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Пасля гэтага ён зачапіў прыпаркаванае побач “Пежо” і заехаў на тэрыторыю помніка “Брацкая магіла”, што знаходзіцца на мясцовых могілках, ледзь не пашкодзіўшы яго.

Паводле папярэдніх звестак, імавернай прычынай аварыі стала няправільна абраная вадзіцелем “Опеля” хуткасць руху. У здарэнні пацярпелі 63-гадовы мужчына, які кіраваў мотаблокам і яго 61-гадовая пасажырка, абодва – жыхары вёскі Гудавічы. Жанчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Ігнат ЛІПЕНЬ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *