Аварыя ля вёскі Гудавічы: сутыкнуліся “МАЗ” і “Сітраен”, пасажыр легкавога аўтамабіля загінуў

Актуальное Происшествия

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося апоўдні 13 мая на шашы “Смалявічы – Смілавічы – Праўдзінск – Шацк” ля вёскі Гудавічы Чэрвеньскага раёна.

Як паведамілі “Раённаму весніку” ў Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвеньскага РАУС, тут сутыкнуліся грузавы аўтамабіль “МАЗ”, які выязджаў з боку вёскі, і легкавы аўтамабіль “Сітраен”, які рухаўся па шашы ў бок Смілавічаў. Пасажыр “Сітраена”, жыхар Смалявіцкага раёна, 1972 года нараджэння,  загінуў на месцы, а яго вадзіцель, 2002 года нараджэння, з траўмамі шпіталізаваны. Вадзіцель “МАЗа”, жыхар вёскі Заполле, 1989 года нараджэння, не пацярпеў.

Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Фота прадастаўлена ДАІ Чэрвеньскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *