Футбол: 1 мая чэрвеньскі «Колас» згуляе на сваім полі стартавы матч чэмпіянату Беларусі

Актуальное Спорт

Наша каманда сустрэнецца ў Чэрвені з “Крупкамі-ДРБУ-164”. Пачатак – у 15 гадзін.


Як распавёў у каментарыі “РВ” старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Дзмітрый Чысты, сёлета “Колас” выступіць у чэмпіянаце краіны сярод каманд другой лігі эксперыментальным саставам.
– Будзем максімальна задзейнічаць у гульнях моладзь, каб папулярызаваць футбол, – зазначыў ён. – Таму разлічваць на высокія месцы не выпадае. Па выніках гэтага сезона зробім высновы на наступны, каб ведаць у якім накірунку рухацца далей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *