Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць у Чэрвеньскім раёне прафілактычную акцыю “Бяспечныя канікулы”

Актуальное Безопасность Общество

Яна доўжыцца з 14 снежня да 10 студзеня. Адна з галоўным мэтаў акцыі – папярэдзіць наступствы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх напярэдадні і падчас зімовых школьных канікулаў, а таксама знізіць іх цяжар.


Як распавёў “Раённаму весніку” старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр МАНУЛІК, праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. На тэрыторыі раёна за 11 месяцаў адбылося тры дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх адно дзіця загінула і два атрымалі траўмы. За такі ж перыяд летась у двух здарэннях пацярпелі чатыры дзіцяці.

Большая частка дарожна-транспартных здарэнняў з дзецьмі-пешаходамі адбываецца на пешаходных пераходах, якія не рэгулююцца. Прычынамі няшчасных выпадкаў на дарозе часам становяцца іх бестурботнасць і няўважлівасць. Акрамя таго, пешаходы, у тым ліку і дзеці, атрымліваюць траўмы з-за недысцыплінаванасці вадзіцеляў і невыканання імі патрабаванняў Правілаў дарожнага руху ў частцы праезду пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца і прадастаўлення перавагі пешаходам.

Так, вечарам 9 кастрычніка на аўтадарозе “Мінск – Магілёў” ля Смілавічаў вадзіцель, кіруючы аўтамашынай “Вольва ХС90”, здзейсніў наезд на непаўналетняга пешахода, які пераходзіў праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе, якія не рэгулюецца. Пешаход, 2008 года нараджэння, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

На цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў уплывае тое, што многія дарослыя пры іх перавозцы грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі (аўтакрэслаў, бустэраў, спецыяльных падушак), або перавозяць малых у дзіцячых прыладах для ўтрымлівання не прышпільваючы рамянямі бяспекі.

Так, днём 9 жніўня ў Стаўбцоўскім раёне сутыкнуліся аўтамабілі “Рэно Лагуна” і “Аўдзі А6”. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпела дзяўчынка-пасажыр, 2013 года нараджэння, якая знаходзілася на заднім сядзенні без спецыяльнага прыстасавання для ўтрымлівання. Яна атрымала траўмы і была шпіталізаваная.

Між тым, згодна з Правіламі дарожнага руху, перавозка дзяцей узростам да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі, што абсталяваны рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых прылад для ўтрымлівання, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці.

– Паважаныя дарослыя! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі! Не пакідайце іх без нагляду! Будзьце ім станоўчым прыкладам на дарозе, – адзначыў Аляксандр Манулік.

ПАМЯТКА ДАРОСЛЫМ

  1. Ведучы малое дзіця за руку па абочыне дарогі насустрач руху або па тратуары, дэманструйце сваю дысцыплінаванасць, не спяшаецеся, ідзіце спакойным крокам. Дзіця трымаеце далей ад праезнай часткі. Карысным будзе распавесці яму па шляху пра небяспеку, якую тоіць дарога.
  2. Не выходзьце з дзіцем з-за аўтамашын, якія стаяць на абочыне, не агледзеўшы папярэдне дарогі. Гэта тыповая памылка. Нельга, каб дзеці яе паўтаралі.
  3. Выходзячы на ​​праезную частку, не размаўляйце: дзіця павінна прызвычаіцца, што пры пераходзе дарогі трэба быць засяроджаным. Ні ў якім разе не пераходзіце дарогу на чырвоны сігнал святлафора. Пераходзьце дарогу толькі ў месцах, пазначаных дарожным знакам “Пешаходны пераход”. Ніколі не пераходзьце дарогу “наўскасяк”.
  4. З аўтобуса выходзьце першымі. У адваротным выпадку дзіця можа зваліцца або пабегчы на ​дарогу.
  5. Ні на хвіліну не пакідайце без нагляду малое дзіця, нават калі яно знаходзіцца ў двары агароджанага дома. Дапытлівае малое лёгка адкрые брамку або знойдзе дрэнна замацаваную дошку ў плоце і выберацца на дарогу.
  6. Не дазваляйце дзецям, хай нават і старэйшым, гуляць паблізу дарогі і на праезнай частцы. Яны павінны бавіць час на пляцоўках, да якіх няма доступу аўтамашын.
  7. Звярніце адмысловую ўвагу на тое, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы, не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, бо гэта адцягвае яго ўвагу.

ПАМЯТКА ДЗЕЦЯМ

  1. Ідучы па вуліцы, абмінайце выезды з гаражоў, аўтастаянак і іншых падобных месцаў, бо які-небудзь аўтамабіль можа выехаць заднім ходам, і яго кіроўца вас не заўважыць.
  2. Ніколі не пераходзьце вуліцу на чырвонае святло, нават калі паблізу няма машын. Больш бяспечна пераходзіць яе ў спецыяльна вызначаных для гэтага месцах.
  3. Калі там, дзе трэба перайсці вуліцу, няма святлафора, трэба ўважліва паглядзець у абодва бакі, каб пераканацца, што паблізу няма машын, і толькі потым пераходзіць.
  4. Калі страшна пераходзіць вуліцу самастойна, трэба папрасіць дапамогі ў каго-небудзь з дарослых.
  5. Не выбягайце на праезную частку за мячом ці цацкай: так можна не заўважыць машыну і трапіць пад яе.
  6. На аўтобусным прыпынку нельга пераходзіць дарогу наперадзе аўтобуса, аўтамашыны, а дачакацца пакуль яны з’едуць і толькі тады перайсці па пешаходнаму пераходу.
  7. Не бярыце прыклад з дарослых, якія парушаюць Правілы дарожнага руху, пераходзячы дарогу ў неналежным месцы. Азірніцеся: дзесьці непадалёк ёсць пешаходны пераход.
  8. Папрасіце бацькоў набыць для вас флікеры і прымацуйце іх на адзенне.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *