Чэрвеньскі лясгас далучаецца да акцыі “Захавай сімвал свята”

Актуальное Общество Экология

Акцыя “Захавай сімвал свята” праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, каб папулярызаваць беражлівае стаўленне людзей да лесу.

Як распавяла “Раённаму весніку” намеснік кіраўніка Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, з 21 да 31 снежня на ёлачных базарах (непадалёк ад крамы “Трыо” па вуліцы Барыкіна ў Чэрвені і на плошчы ў Смілавічах) будуць прадаваць елкі ў кадках. Кожны пакупнік такога дрэва атрымае памятку па догляду за ім.

Таксама падчас акцыі Чэрвеньскі лясгас падорыць па навагодняму дрэву ўстановам адукацыі раёна. Лесаводы разлічваюць, што гэта паспрыяе экалагічнаму выхаванню дзяцей і моладзі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *