Наталля Лявонава прызначана намеснікам старшыні Чэрвеньскага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню

Аграрный сектор Актуальное Власть

Наталля Аляксандраўна Лявонава нарадзілася ў 1977 годзе ў вёсцы Рэкатка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1998 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “эканаміст па бухгалтарскаму ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК”.

Працаваць пачынала ў сельгаспрадпрыемствах Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. На Чэрвеньшчыне – з 2003 года. Была галоўным эканамістам СВК “Чарнаград-Агра”, галоўным спецыялістам райсельгасхарчу, вядучым эканамістам Чэрвеньскага філіялу ДП “Мінаблпаліва”, галоўным эканамістам ААТ “Валевачы”.

Са снежня 2013 года – начальнік аддзела эканомікі, а з верасня 2017 года да прызначэння на цяперашнюю пасаду – намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чэрвеньскага райвыканкама.    



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *