Міліцыянеры перамаглі ратавальнікаў

Актуальное Спорт

У суботу на стадыёне Чэрвеньскай СДЮШАР адбыўся таварыскі міні-футбольны матч паміж камандамі раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Ён быў прысвечаны стагадоваму юбілею чэрвеньскай міліцыі.


З лікам 3:1 перамаглі футбалісты РАУС. У праваахоўнікаў вызначыліся Сяргей Качановіч з перадачы Дзяніса Зіміна і двойчы – Віктар Апалчэўскі з перадач Сяргея Качановіча і Дзмітрыя Равіны. Адзіны мяч у ратавальнікаў з пенальці забіў Андрэй Кірнішнюк.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *