Шквалісты вецер нарабіў бяды ў Смілавічах

Актуальное Происшествия

Моцны вецер, лівень і град абрынуліся ўчора на гарадскі пасёлак у другой палове дня.

Стыхія нарабіла бяды ў гаражным кааператыве “Смілаўчане” на вуліцы Максіма Горкага. Тут сарвала металапрофільны дах з чатырнаццаці гаражоў агульнай плошчай амаль 1000 квадратных метраў. Пры падзенні канструкцыі пашкоджаны два аўтамабілі. Паводле звестак раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сіла ветру дасягала 16 метраў у секунду.

Як распавёў “Раённаму весніку” старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Уладзімір Кулагін, таксама ў пасёлку ад ветру ўпала некалькі дрэў, мела месца падтапленне прысядзібных участкаў у прыватным сектары паблізу ракі Волма.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота прадастаўлена раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *