Натальеўскае возера зарастае. Што рабіць?

Актуальное

Чэрвеньская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя мае намер звярнуцца ў райвыканкам з інфармацыйным лістом пра неабходнасць вырашэння праблемы зарастання Натальеўскага возера. Пра гэта паведаміў “Раённаму весніку” начальнік інспекцыі Валянцін Пузанкоў.

На сёння цалкам вольным ад расліннасці фактычна застаецца толькі ўчастак для купання ў зоне адпачынку. Пры гэтым старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства ратавання на вадзе Васіль Ладуцька засцерагае адпачываючых ад плавання паблізу і ў межах зарастання возера, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Паводле слоў Валянціна Пузанкова, існуюць два варыянты вырашэння праблемы: механічная ачыстка возера, або біялагічная ачыстка шляхам зарыблення відамі рыб, якія харчуюцца воднай расліннасцю. Другі варыянт ужо выкарыстоўваўся летась, калі ў возера запусцілі 500 кілаграмаў белага амура, але вынікаў не даў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *