Касманаўт Алег Навіцкі стаў Кавалерам Ордэна Ганаровага Легіёна

Актуальное Официально

Гэтую ўзнагароду наш зямляк атрымаў з рук пасла Францыі ў Маскве Сільвіі Берман.

– Рада ўручыць Алегу Навіцкаму, лётчыку-касманаўту, Герою Расійскай Федэрацыі, знакі адрознення Кавалера Ордэна Ганаровага Легіёна, каб адзначыць яго ролю ва ўмацаванні адносін у галіне пілатуемай касманаўтыкі, у тым ліку з Тама Пяске” – напісала яна ў Twitter.

Алег Навіцкі і французскі астранаўт Тама Пяске, якія адправіліся на МКС з амерыканкай Пэгі Уітсан у лістападзе 2016 года, разам вярнуліся на Зямлю пасля 197 дзён, праведзеных на станцыі, у чэрвені 2017 года.

Ордэн Ганаровага Легіёна быў заснаваны Напалеонам Банапартам у 1802 годзе. Вышэйшая ўзнагарода Францыі мае пяць ступеняў: дзве вышэйшыя – кавалера Вялікага крыжа і Вялікага афіцэра, за якімі па сыходнай ідуць ступені Камандора, Афіцэра і Кавалера.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота з Facebook Алега Навіцкага і Twitter Сільвіі Берман.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *