Пажар у Тадулічах: згарэлі тры хлявы, пашкоджаны дах жылога дома

Актуальное Происшествия

Не да першакрасавіцкіх жартаў было сёння жыхарам вёскі Тадулічы. Пасля апоўдня тут надарыўся пажар.

На яго тушэнні было задзейнічана шэсць адзінак тэхнікі.

Полымя знішчыла тры хлявы і пашкодзіла дах жылога дома. Сам дом, яшчэ адну гаспадарчую пабудову і лазню ратавальнікам удалося захаваць.

Як паведаміла «Раённаму весніку» інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя, устаноўлена, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця гаспадаром аднаго з хлявоў. Ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Максімальны штраф, які прадугледжаны заканадаўствам за падобнае правапарушэнне – 50 базавых велічынь.

І. УЛАДЗІМІРАЎ. Фота Генадзя СІЛЬВАНОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *