Сёння на Чэрвеншчыне пачалася прафілактычная акцыя “Бяспечны пераход”

Актуальное Важное Происшествия

Мэта акцыі, якая будзе доўжыцца да 22 сакавіка – папярэдзіць выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з наездамі на пешаходаў

З пачатку 2019 года на тэрыторыі Чэрвенскага раёна адбылося 4 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 7 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 чалавекі атрымалі раненні, звязаныя з наездамі на пешаходаў у Чэрвені.

15 студзеня каля 07 гадзін 40 хвілін на вуліцы Барыкіна аўтамашына здзейсніла наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляванаму пешаходнаму пераходу. Дакладна такое ж здарэнне адбылося 8 лютага каля 07 гадзін 50 гадзін на вуліцы Зяневіча. Абедзвюх пацярпелых з траўмамі шпіталізавалі ў райбальніцу.

Асноўнымі прычынамі падобных здарэнняў з’яўляюцца як парушэнні Правілаў дарожнага руху пешаходамі, так і невыкананне іх патрабаванняў вадзіцелямі ў частцы праезду нерэгуляваных пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.

ДАІ настойліва рэкамендуе пешаходам быць уважлівымі і асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі. Ні ў якім разе нельга перабягаць дарогу перад транспартам, які рухаецца. У адсутнасць тратуара і пешаходнай дарожкі, ісці трэба па краю праезнай часткі, насустрач руху транспартных сродкаў, а ў цёмны час сутак яшчэ і пазначыўшы сябе святловяртальнымі элементамі.

Што тычыцца абавязкаў вадзіцеля, то пры пад’ездзе да пешаходнага перахода, ён павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся, стаіць ці замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным накірунку, павінны знізіць хуткасць і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх, выконвайце Правілы дарожнага руху і будзьце узаемна ветлівымі на дарозе!

Аляксей КРАСІКАЎ, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвенскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *