На Чэрвеншчыне рыхтуюцца да «Тыдня лесу»

Актуальное Год малой радзімы

Гэтая традыцыйная, дванаццатая па ліку акцыя сёлета пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Яна будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Летась на Чэрвеншчыне ў ёй удзельнічала амаль 500 чалавек. Яны высадзілі больш за 194 тысяч сеянцаў на 48,7 гектара, прыбралі смецце і захламленасць на 51,3 гектара, а таксама прывялі ў парадак месцы адпачынку, воінскія пахаванні, якія знаходзяцца на тэрыторыі ляснога фонду.

Як паведаміла намеснік дырэктара Чэрвенскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, у гэтыя дні вядзецца падрыхтоўка аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны работы па лесааднаўленню і навядзенню парадку. Для таго, каб прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу-2019» жадаючым трэба звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва або лясгас. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від працы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *