Магазін дзіцячых тавараў «Бэбі маркет» адкрылі ў Смілавічах

Актуальное Важное

У першы дзень вясны ў цэнтры гарадскога пасёлка Смілавічы пачаў працаваць новы магазін дзіцячых тавараў “Бэбі маркет”. Тут у шырокім асартыменце прадстаўлены адзенне і абутак для малых, а таксама цацкі, гульні для развіцця і шмат чаго іншага.

Першыя дзесяць пакупнікоў атрымалі ў падарунак дысконтныя карты з дзесяціпрацэнтнай зніжкай, а дзеці, якия завіталі па пакупкі разам з дарослымі – паветраныя шарыкі.

– Ідэю адкрыць такі магазін у пасёлку падказалі самі яго жыхары, якія пастаянна наведвалі наш “Бэбі маркет” у Чэрвені, – распавяла яго гаспадыня, індывідуальны прадпрымальнік Алена Вяснянка. – Каб увасобіць яе ў жыццё,  мы набылі праз аўкцыён зямельны ўчастак і з нуля пабудавалі на ім гандлёвы павільён. Шчыра спадзяюся, што смілаўчане нас упадабаюць.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *