Кубак па пляжнаму валейболу – у каманды СШ №4

Актуальное Спорт

Чэрвеньскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб правёў на Натальеўскім возеры турнір па пляжнаму валейболу. Удзел у ім узялі дзесяць каманд.

На першым этапе валейбалісты спаборнічалі ў групах. З групы “А” ў фінальную частку турніру выйшлі каманды ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Чэрвеньскага лясгаса, з групы “Б” – спартсмены, якія выступалі за СШ №4 Чэрвеня і каманда “Нястрымныя”.

У паўфіналах СШ №4 перамагла лясгас, а валейбалісты ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму – “Нястрымных”.

Трэцяе месца заняла каманда лясгаса, якая ў дзвюх партыях узяла верх над “Нястрымнымі”.

Фінальны матч выдаўся напружаным. Першая партыя была за прадстаўнікамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму – 21:18. У другой цяжкую перамогу здабылі валейбалісты СШ №4 – 25:23. Яны ж у выніку і выйгралі турнір, даціснуўшы сапернікаў у трэцяй партыі – 15:10.

Каманда-пераможца ўзнагароджана Кубкам, а ігракі каманд, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы – медалямі.

Аляксандр НЯПЕЎНЫ, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *