Наш жывёлавод у АТТ «10 з’езд саветаў»

Аграрный сектор Актуальное

Першымі ў гаспадарцы рэспубліканскую прафсаюзную акцыю “Наш жывёлавод” сустракалі на малочнатаварнай ферме «Дыя».

 

Сюды завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка і старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Валянціна Цюлюпа. Яны ўручылі Падзякі і падарункі аператару машыннага даення кароў Таццяне Зыль, жывёлаводам Васілю Трыпузу і Уладзіміру Сушу.

Жывёлаводы з іншых фермаў гаспадаркі сабраліся за кубкам гарбаты на малочнатаварным комплексе «Турэц». Тут ішла шчырая гутарка пра жыццё і вытворчасць. Падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі атрымалі аператары машыннага даення кароў МТК «Турэц» Алена Батурына і Вольга Клінк , слесар МТК “Турэц” Леанід Лабунько, аператар машыннага даення кароў МТФ “Клінок” Ганна Барысёнак, жывёлавод МТФ “Турэц” Віталь Лысабык, слесар МТФ “Турэц” Аляксандр Мазоўка, жывёлавод МТФ “Турэц” Наталля Бабіцкая, жывёлавод МТФ “Клінок” Вольга Бяссонава, загадчык фермы “Рудня” Таццяна Краснагір і тэхнік-асемянатар гаспадаркі Юлія Аладка.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *