Навіны Смілавіцкага каледжа

Важное Духовность Культура Общество

СЕМІНАР ПА
ПРАВАСЛАЎНАЙ КУЛЬТУРЫ


На базе каледжа адбыўся семінар настаўнікаў факультатыўных заняткаў “Асновы праваслаўнай культуры” устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Яго арганізатарамі з’яўляліся Барысаўская Епархія, упраўленне адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама, абласны рэсурсны цэнтр па духоўна-маральнаму выхаванню. Удзельнікі наведалі Лядскі Свята-Благавешчанскі манастыр. Пасля малебна пачалі працаваць у каледжы. Адкрыў семінар пратаіерэй Сергій Башкіраў, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Барысаўскай Епархіі. Прысутных віталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама Марына Савенок і дырэктар Смілавіцкага каледжа Віктар Маслак.
З увагай прысутныя слухалі епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна, які засяродзіў увагу настаўнікаў на задачах праваслаўнага выхавання ва ўмовах сучаснага развіцця грамадства і дзяржавы.
Кіраўнік абласнога рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню вучняў Уладзімір Вятскі асвяціў вопыт сістэмнага падыходу ў арганізацыі выхавання ва установах адукацыі Барысаўскага раёна.
Затым у адкрытым дыялогу настаўнікі абмеркавалі праблемы і шляхі іх вырашэння, падзяліліся вопытам сваёй работы.
Настаўнікаў уразіла музейная экспазіцыя каледжа, асабліва яе краязнаўчы раздел. Яны маюць намер завітаць сюды на экскурсію.

ВЫПУСК
СПЕЦЫЯЛІСТАЎ
Днямі 118 выпускнікоў каледжа атрымалі дыпломы спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Сярод іх 84 фельчары ветэрынарнай медыцыны, 21 упраўленец у аграпрамысловым комплексе, 13 заатэхнікаў. Выпускніцы Юлія Зелянкевіч, Паліна Каленік, Надзея Карканіца размеркаваны ў гаспадаркі Чэрвенскага раёна. Ёсць падставы лічыць, што новыя спецыялісты падоўжаць слаўныя традыцыі выпускнікоў каледжа мінулых гадоў .

ВУЧОБА
НА КАНКРЭТНАЙ СПРАВЕ
Згодна навучальнага плану, для навучэнцаў першага курса на спецыяльнасці ветэрынарная медыцына праводзіцца азнаямленчая практыка на фермах. Выкладчыцца Раіса Леванцэвіч выпрацавала сваю методыку — з самага пачатку авалодвання спецыяльнасцю вучыць на канкрэтных справах. Так, навучэнцы ўжо правялі заняткі на фермах ААТ “10 з’езд Саветаў” і эксперыментальнай базы “Натальеўск”. Першакурснікі дапамагалі жывелаводам, у прыватнасці, праводзілі вітамінізацыю і вакцынацыю цялят. Такі метад навучання дазволіць выпрацаваць неабходныя навыкі і больш грунтоўна авалодаць прафесіяй.

МУЗЕЙ
АДНАГО ЭКСПАНАТА


У музейнай экспазіцыі каледжа есць экспанат, які можа выканаць функцыі цэлага музея — драўляны жоран. Ён уяўляе сабой два дубовыя кругі, набітыя кавалачкамі жалеза дыяметрам 45 см і таўшчынёй 12 см.
Такія жорны выкарыстоўвалі партызаны ў гады вайны. Іх пераносілі на значныя адлегласці, калі атрад перабазіраваўся ў другія лясы. За кароткі тэрмін на іх можна было змалоць муку і спекчы хлеб. Мука атрымлівалася грубага памолу. Але з яе выпякаўся якасны хлеб, які ў наш час медыкі і дыятолагі настойліва рэкамендуюць ужываць людзям.
Карысталіся жорнамі ў вёсках і пасля вайны. Толькі пасля асваення казахстанскіх абложных і цалінных зямель у СССР была вырашана праблема хлеба. З таго часу хатнія жорны пачалі выходзіць з ужытку. Толькі ў асобных гаспадарках іх выкарыстоўвалі для размола зерня на корм хатняй жывелы.
Іван Ярашевіч
г.п. Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *