Дзвюм сем’ям вярнулі дзяцей

Общество

 На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх упершыню разлядалася такое правапарушэнне, як прысваенне знойдзенай маёмасці.У Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь пакаранне за яго прадугледжана артыкулам 10.6 у выглядзе штрафу.

 

Чацвёра непаўналетніх прыцягнуты да адказнасці за парушэнне антыалькагольнага заканадаўства. Агульная сума штрафаў у адносінах да іх склала 7 базавых велічынь. Засмучае тое, што трое з іх – дзяўчыны, дзве з якіх ўжо двойчы былі прыцягнуты за ўжыванне спіртных напояў у грамадскім месцы.

У адносінах аднаго непаўналетняга за здзейснены ім крадзёж з магазіна камісія вынесла папярэджванне, улічваючы сямейную сітуацыю, станоўчую характарыстыку на дзіця і яго асаблівасці.
Двое непаўналетніх упраўлялі транспартным сродкам без адапаведных дакуметаў – правоў. Агульная сума штрафу магла б скласці 40 базавых велічынь (980 рублёў), але камісія абмежавалася мінімумам, таму што непаўналетнія не маюць самастойнага заробку.

Яшчэ 8 бацькоў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за неналежнае выкананне бацькоўскага абавязку ў адносінах сваіх дзяцей, якія здзейснілі правапарушэнні.

У трох выпадках — гэта дробны крадзёж з магазіна, беспадстаўны выклік работнікаў аддзела па надзвычайных сітуацыях, разбітае шкло. Падлеткі не могуць быць асабіста прыцягнуты да адказнасці з-за таго, што не дасягнулі ўзросту, з якога яна наступае.

Разглядаліся іншыя справы ў адносінах бацькоў за злоўжыванне імі спіртных напояў і ўхіленні ад выхавання дзяцей. З імі будзе весціся індывідуальная работа ў адпаведнасці з заканадаўствам. Сярод іх ёсць сем’і, якія знаходзяцца на кантролі па Дэкрэту №18. Пакуль ім дадзена магчымасць выправіць сітуацыю ў сям’і. Калі гэтага не адбудзецца, дзеці апынуцца ў сацыяльным прытулку…

Прыемна ўсведамляць, што некаторыя бацькі ўсё ж выпраўляюць становішча ў сям’і і нашы намаганні ў рабоце з імі недарэмныя. Камісіяй прынята рашэнне аб вяртанні дзяцей бацькам. Гэта дзве поўныя сям’і. У адным выпадку дваіх дзяцей вярнулі да мамы і таты. Яны ўхілілі ўсе прычыны, якія сталі падставай да адабрання дзяцей. У другім выпадку – дзіця вернута толькі бацьку, таму што маці не знайшла ў сабе сілы адмовіцца ад ужывання спіртных напояў. А бацька працуе, прайшоў курс лячэння ад алкагольнай залежнасці, выконвае ўсе рэкамендацыі ўрачоў і падагогаў.

У адносінах да яе будзе падрыхтавана іскавая заява ў суд аб пазбаўленнні бацькоўскіх правоў.

Наталля СЦЯЖКО,
намеснік старшыні камісіі
па справах непаўналетніх
Чэрвенскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *