Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?

Общество

Карэспандэнты «Раённага весніка» папрасілі нашых чытачоў падзяліцца ўражаннямі ад выступлення Прэзідэнта пры звяртанні яго да беларускага народа і Нацыяльнага сходу са штогадовым пасланнем.

Алена МАРЦІНОВІЧ, Хутарскі дзіцячы сад-сярэдняя школа:
— Незалежнасць дзяржавы, яе аўтарытэт, спакой у грамадстве, якаясная адукацыя, высокая культура і дасягненні ў спорце ў першую чаргу залежаць ад паспяховасці эканомікі. Прэзідэнт правільна адзначыў, што ў адрозненне ад іншых багатых на рэсурсы краін, свой поспех беларусы ствараюць самі – сваёй працай і інтэлектам. А задача настаўнікаў – выхаваць такога грамадзяніна. Спадабалася тое, што дзяржава і надалей будзе надаваць увагу развіццю адукацыі, рабіць усё магчымае, каб навучанне і выхаванне нашых дзяцей ішло ў нагу з часам.

Канстацін НЯБОРСКІ, в.Гарадзішча:
— Радуе, што наша краіна праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку. Прэзідэнт адзначыў, што сёння, як ніколі адчуваецца, што страціць небяспеку вельмі лёгка, а вось захваваць яе каштуе неймаверных намаганняў. Стабільнасць і з’яданасць у дзяржаве даецца нялёгка. Таму кожны павінен несці адказнасць за парадак і мір у краіне. У нас пануюць грамадска-палітычная згода і міжканфесійны мір. А гэта – вялікая каштоўнасць.

Святлана Цалуйка, в.Красны Дар, сацыяльны работнік:
Мэту зрабіць Беларусь высокатэхналагічнай і інфармацыйна развітай краінай падтрымліваю цалкам. У 21-ым стагоддзі заставацца ў аўтсайдэрах нельга. Мы – еўрапейская краіна.Чытала ў прэсе, што беларускія айцішнікі ў мінулым годзе зарабілі 620 мільёнаў долараў для нашай краіны. Пяць з дзесяці буйнейшых кампаній свету з’яўляюцца кліентамі нашых праграмістаў. Гэта выклікае гордасць. Але не трэба забываць і пра тых, хто корміць народ. Айцішнікі таксама хочуць есці. А розніца ў зарплатах паміж імі і простымі працаўнікамі вельмі вялікая.

Лілія Сушкевіч, г.Чэрвень, тэхработнік райбальніцы:
Шмат паведамленняў у прэсе аб карупцыі кіраўнікоў. І Прэзідэнт пра гэта гаварыў. Службовыя асобы бяруць хабар за садзейнічанне ў атрыманні выгадных заказаў, дагавораў. А пасля за гэтыя здзелкі атрымліваюць значную ўзнагароду. Так чаго ж ім не хапае? Зарплата ж у іх немаленькая. Ды і пасрэднікаў шмат. Вялікая колькасць фірм, якія з паветра робяць грошы. Бяруць прадукцыю ў вытворцы, накручваюць працэнты і прадаюць спажыўцам.

Аляксей Мялешка, г.Чэрвень, будаўнік:
Асабліва закранула паведамленне аб даўгах. Бюджэт краіны складаецца з падаткаў грамадзян і адлікаў арганізацый. Грамадзяне спраўна і ў поўнай меры выконваюць свае абавязкі. А калі ж даходы прадпрыемстваў стануць больш значнымі? Пакуль што, як сказаў Прэзідэнт, многія з іх наадварот, карыстаюцца бюджэтнымі датацыямі і матэрыяльнай падтрымкай на развіццё. Таму Аляксандр Рыгоравіч прапанаваў даць больш свабоды ініцыятывам кіраўнікоў, хто сам бачыць, якія віды вытворчасці і ў якіх аб’ёмах развіваць.

Уладзімір Харытановіч, г.Чэрвень:
На мой погляд, правільная ацэнка дадзена рабоце транспарту. Сапраўды, чаму з Кіева ці Вільнюса танней, чым з Мінска, паляцець у іншыя краіны? У прыватнасці, на адпачынак у Турцыю ці Егіпет? Таксама вызывае заклапочанасць у кіраўніка дзяржавы стан дарог у населеных пунктах, работа аўтапаркаў. У маленькіх гарадах яны не рэнтабельныя. Прадпрыемствы атрымліваюць ад дзяржавы датацыі, але расходуюць яе неразумна.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА, Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтараў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *