Выбары-2018: урачыста, хвалююча і святочна

Общество

Раніца. Выбарчы участак Мінскі №1 сустракае сваіх выбаршчыкаў. Урны для галасавання па месцы жыхарства і асноўная ўрна для бюлетэняў у дзень галасавання запячатаны ў прысутнасці ўсіх членаў камісіі.

Старшыня камісіі Наталля Саўко паведамляе трынаццаці членам камісіі, што на ўчастку зарэгістравана 1 316 выбаршчыкаў. Датэрмінова прагаласавала 530 грамадзян.

Першыя выбаршчыкі з’явіліся ўжо ў пачатку дзявятага. На месцы назіральнікі. Вольга Тэбікава ўдзельнічае ў якасці назіральніка на выбарах ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Заўваг няма, усё ўрачыста, хвалююча  і… святочна.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *