Бяспека — перш за ўсё: як у чэрвеньскім аўтапарку папярэджваюць распаўсюджванне COVID-19

Актуальное Здоровье Общество

Пры рэалізацыі ў раёне комплексу мерапрыемстваў па папярэджанню распаўсюджвання COVID-19 асаблівая ўвага надаецца месцам масавага знаходжання людзей. У філіяле “Аўтамабільны парк №20” ААТ “Мінаблаўтатранс” з адказнасцю ставяцца да бяспекі пасажыраў, і тых, хто іх абслуговае.

Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік аддзела арганізацыі перавозак аўтатранспартнага прадпрыемства Аляксандр Давыдзенка, за выкананнем пасажырамі абавязковага масачнага рэжыму сочаць вадзіцелі аўтобусаў. Асабліва гэта тычыцца заказных перавозак, дзе ёсць рэальная магчымасць адмовіць у перавозцы людзям без медыцынскіх масак. Ва ўсіх аўтобусах пасля вяртання з рэйсаў абавязкова праводзіцца дэзінфекцыя салонаў.

Мыйшчыца транспарту Валянціна Нікіценка праводзіць дэзінфекцыю салона пасажырскага аўтобуса

Пры ўваходзе ў аўтавакзал размешчана папярэджанне пра неабходнасць нашэння масак. У зале чакання пасажыры маюць магчымасць зрабіць дэзінфекцыю рук. Бяспечная адлегласць паміж тымі, хто чакае свой рэйс, тут выконваецца без дадатковых мер, бо пасажырапаток зараз невялікі.  

Пры перадрэйсавых аглядах вадзіцеляў медыцынскі работнік звяртае асаблівую ўвагу на адсутнасць у іх верагодных сімптомаў каранавіруснай інфекцыі. Усе вадзіцелі забяспечаны індывідуальнымі сродкамі абароны: маскамі, пальчаткамі, сродкамі дэзінфекцыі. У аўтобусах абавязкова прадугледжаны антысептыкі для пасажыраў, якія выдаюцца па іх патрабаванню.

Для вадзіцеля аўтобуса Мікалая Калтовіча як і для ўсіх яго калег, медыцынская маска – абавязковы элемент экіпіроўкі

Таксама Аляксандр Давыдзенка адзначыў, што аўтапарк сёлета набыў для работнікаў больш за 350 медыцынскіх масак і 200 пар пальчатак, а таксама – каля 50 літраў канцэнтраванага сродку для дэзінфекцыі салонаў аўтобусаў і каля 30 літраў антысептыку для апрацоўкі рук.

“Такія і іншыя інфармацыйныя матэрыялы па COVID-19 размешчаны ў салонах нашых аўтобусаў”, – паказвае дыспетчар пасажырскай службы аўтапарка Аксана Пярова

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *