НА РЫБАЛКУ — З ВЕРАЙ

Общество

Навіна аб тым, што на гэтым тыдні камісія па надзвычайных сітуацыях пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце адмяніла забарону выхаду на лёд, якая дзейнічала ў рэгіёне з 22 снежня, стала асабліва прыемнай для аматараў зімовай рыбалкі. Ахвотныя да такога віду актыўнага адпачынку з задавальненнем пачалі свідраваць на замёрзлых вадаёмах лункі ў надзеі на багаты ўлоў.

Жыхар Чэрвеня Мікалай Процкі выправіўся на Натальеўскае возера разам з чатырохгадовай унучкай Верай.
– Доўгі час я захапляўся выключна летняй рыбалкай, але чатыры гады таму прыахвоціўся і да зімовай, – кажа ён. – У пошуках месцаў, дзе добра клюе, вандрую па ўсяму раёну. Найбольш удалай была некалі рыбалка ва ўрочышчы Сакалы, на рацэ Уша. Менавіта там я “ўпаляваў” пакуль што самую важкую сваю “зімовую” рыбіну – акуня на 850 грамаў.
Сёлета ж выйшаў на лёд упершыню. Не столькі для промыслу, колькі для прагулкі. Ды і дзіцяці карысна падыхаць свежым марозным паветрам…
Для Верачкі гэта была першая ў жыцці зімовая рыбалка. Яна не толькі з цікавасцю назірала за дзедам, але і актыўна яму дапамагала. На нашых вачах малая самастойна выцягнула з лункі акуньчыка, які патрапіў на дзедаву вуду.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *