У школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі і першыя званкі

Общество

Урачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года прайшлі па ўсім раёне. Агульнаадукацыйныя ўстановы Чэрвеньшчыны 1-га верасня прынялі каля 3100 вучняў, а шэрагі педагогаў папоўнілі 65 маладых спецыялістаў.

Свята святам, але вучобу ніхто не адмяняў. Тэма першага ўрока ва ўсіх класах прысвячалася роднай краіне «Беларусь – мая Айчына!». Кожны першакласнік атрымаў у падарунак ад Прэзідэнта кнігу «Беларусь – наша Радзіма».

Сёлета школьнікаў, іх бацькоў і педагогаў чакаюць новаўвядзенні, якія тычацца як арганізацыі адукацыйнага працэсу, так і праграм навучання. Пачатак заняткаў пераносіцца на 9 гадзін раніцы, а вучыцца дзеці будуць па абноўленых праграмах. Новыя падручнікі маюць QR-коды (графічныя малюнкі — гіперспасылкі), якія дазваляюць атрымліваць доступ да электронных адукацыйных рэсурсаў праз спецыяльны дадатак на смартфонах або планшэтах.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



1 комментарий по теме “У школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі і першыя званкі

  1. Да помнятся эти радостные моменты в жизни

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *