На выбарчым участку Валянціна Навіцкая — маці касманаўта Алега Навіцкага

Общество

578593403Усё сваё жыццё Валянціна Эдуардаўна Навіцкая пражыла ў Чэрвені. Тут скончыла школу, выйшла замуж, нарадзіла траіх дзяцей — двух сыноў і дачушку. Разам з мужам годна выхавала іх: працавітых, спагадлівых душой, добрых і шчырых у стасунках з людзьмі. Усе атрымалі вышэйшую адукацыю.

Самы знакаміты з сям’і — касманаўт Алег Навіцкі, герой Расіі, ураджэнец Чэрвеня. Пасля палёту Алега ў космас, адразу зрабіўшага яго знакамітым на ўвесь свет, ён па-ранейшаму сціпла, падрабязна даваў інтэрв’ю і адказваў на пытанні ўсім, хто да яго звяртаўся. Шчыры, цёплы, свойскі — так кажуць пра Алега землякі. А для мамы ўсе ўзнагароды, прэміі, пасады былі на апошнім месцы. Яна адчувала страх, перажыванне, клопат за сваё дзіця ў такім далёкім космасе.
Сёлетні год адметны ў сям’і Навіцкіх. У Алега чатыры месяцы назад нарадзілася другая дачушка. Назвалі Рытай. Старэйшай ужо дваццаць адзін год. Ён старанна рыхтуецца да новага палёту ў космас. А дзясятага верасня завітаў у Чэрвень, каб павіншаваць са шлюбам старэйшага дваюраднага пляменніка Канстанціна Навіцкага, які працуе ў Чэрвеньскім РАУС. Гэта яго хрэснік. Увогуле Алег вельмі паважна, далікатна, тактоўна адносіцца да сваіх родных і землякоў-чэрвеньцаў. На вяселлі пляменніка сабраліся ўсе родныя. Да Валянціны Эдуардаўны прыехалі сыны і дачка з унукамі. Таму прагаласавала яна датэрмінова, у суботу. Удзел у выбарах лічыць грамадзянскім абавязкам.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *