Урачыста ўручылі ім пашпарты

Официально

745876 копияУ Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раённым аддзеле ўнутраных спраў адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юным грамадзянам Чэрвеньшчыны, якім нядаўна споўнілася 14 гадоў. Адзінаццаць з іх — дзесяць юнакоў і адна дзяўчына, вучні розных школ раёна, — атрымалі першы ў сваім жыцці галоўны дакумент.
З прывітальным словам да моладзі звярнуліся начальнік РАУС Аляксей ПРАТАПОВІЧ, пракурор раёна Аляксандр ШАБАЛІНСКІ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай ЛАШУК, дэпутаты райсавета Іван ІВАНЦОЎ і Анатоль КУЛІК, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Іван ЛАДУЦЬКА. Прыйшлі на мерапрыемства таксама прадстаўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кіраўнікі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый: БРПА, БРСМ. Выступоўцы ўручылі пашпарты з пажаданнямі быць сумленнымі і адказнымі грамадзянамі сваёй дзяржавы. З удзячным словам выступіў Мікіта ДРАПЕЙКА, вучань Смілавіцкай СШ №1. Ён сказаў, што назаўсёды запомніць гэты ўрачысты дзень і будзе годна несці па жыцці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве былі ўручаны і членскія білеты БРСМ вучням чэрвеньскай гімназіі. Іх павіншавалі ветэран маладзёжнага руху Людміла ПАДДУБІЦКАЯ і першы сакратар райкама БРСМ Вячаслаў КЛІМКОВІЧ. Пасля ўрачыстай часткі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства чакала экскурсія па будынку РАУС. Усе жадаючыя пабачылі цір, спартыўную і трэнажорную залы, ізалятар, вучэбныя пакоі, кабінеты супрацоўнікаў розных службаў аховы правапарадку.
А гімназісту Арцёму ЖАБУРДЗЁНКУ ўручылі пашпарт у адміністрацыі Прэзідэнта. Свой першы дакумент Арцём атрымаў з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Ігара БУЗОЎСКАГА і першага сакратара цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэя БЕЛЯКОВА.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, фота аўтара



1 комментарий по теме “Урачыста ўручылі ім пашпарты

  1. Сейчас паспорт можно даже в 3 года получить. И без показухи.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *