Дзевяцікласнік Запольскай школы Сямён Розум заваяваў залаты медаль на рэспубліканскім юнацкім турніры па хакею з шайбай сярод аматарскіх каманд

Спорт

3456457568Дзевяцікласнік Запольскай школы Сямён Розум у складзе каманды «WEST-Unior» у студзені заваяваў залаты медаль на рэспубліканскім юнацкім турніры па хакею з шайбай сярод аматарскіх каманд. У фінальным матчы ён закінуў пераможную шайбу.
Як распавёў Сямён, быць вучнем школы «WEST» прэстыжна: за пару гадоў тут з пачаткоўца робяць вопытнага іграка. Куратар школы — вядомы канадскі трэнер Шон Скінар. Ён рэгулярна праводзіць у Мінску заняткі па ўдасканаленню індывідуальнага майстэрства юных хакеістаў, выкарыстоўваючы найноўшыя методыкі канадскага стылю гульні.
Дарэчы, захапленне Сямёна хакеем не выпадковае. Штогод настаўнік фізкультуры Валерый Лухверчык разам з вучнямі залівае на тэрыторыі Запольскай школы каток. У шосты школьны дзень тут праходзяць розныя спаборніцтвы.122342354
Напрыклад, нядаўна быў праведзены хакейны турнір «Гарачы лёд» сярод для вучняў 8-10 класаў, які арганізаваў дырэктар школы Андрэй Гантарэнка. Каманды-удзельніцы прадэманстравалі майстэрства, характар і волю да перамогі. А выйгралі спаборніцтвы дзевяцікласнікі, за якіх гуляў і Сямён Розум.

Віталь ПАЛЯЧКОЎ, намеснік дырэктара Запольскай школы па выхаваўчай рабоце.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *