Дапамаглі ў моцныя маразы

Общество

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У Беларусі з пачатку зімы ад маразоў загінула 29 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Найбольш трагічныя выпадкі адбыліся ў Мінскай вобласці — загінула 14 чалавек. У пятніцу 22 студзеня і суботу 23 студзеня прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, работнікі ДУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» разам з валанцёрамі Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя правялі акцыю «Моцныя маразы». Яны выйшлі на вуліцы Чэрвеня, каб дапамагчы тым, каму мароз не ў радасць. Акцыю праводзілі з мэтай падтрымаць людзей, якія адносяцца да слабых катэгорый насельніцтва, і тых, чый працоўны дзень праходзіць на вуліцы. У цэнтры ўвагі былі вакзалы, базары, звалкі. Пячэнне, гарачую гарбату атрымалі адзінокія малазабяспечаныя людзі, а таксама працаўнікі ЖКГ, якія ў гэтыя дні завіхаліся на вуліцах горада, ачышчаючы іх ад снегу.
Прыемна, што акцыю падтрымлівалі і прахожыя, адзначаючы важнасць справы, якую ажыццяўлялі маладыя людзі. Многія падказвалі адрасы жыхарства адзінокіх, нямоглых састарэлых людзей. Такіх мы наведалі па месту знаходжання. Раздалі наборы сухіх пайкоў. Выявілі праблемы. Намецілі іх далейшае вырашэнне сумесна з работнікамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.
Галіна Фінская. Фота аўтара

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *