Запрашаем у спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Общество

tree_9У мэтах удасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2015 годзе ствараецца ўстанова адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (г. Мінск).

Чэрвеньскі РАУС зараз праводзіць адбор кандыдатаў у ліцэй з ліку непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якія ў 2015 годзе завершаць навучанне ў шостым і сёмым класах другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Прыём у ліцэй ажыццяўляецца на конкурснай аснове па выніках здачы ўступных іспытаў (руская або беларуская мова — дыктоўка, матэматыка — кантрольная работа), з улікам вынікаў медыцынскага агляду і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі.

Уступныя іспыты праводзяцца з 20 па 30 чэрвеня 2015 года. Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 2 мая па 1 чэрвеня 2015 года.

Кандыдаты, залічаныя ў ліцэй, знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.

Падрабязную інфармацыю аб парадку прыёму ва ўстанову адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» можна атрымаць у групе кадраў аддзела ўнутраных спраў Чэрвеньскага райвыканкама (Чэрвень, вуліца Ленінская, 44, кабінет 233). Тэлефоны для даведак: 5-44-37, 5-28-00 або 102.

Сяргей КАЧАНОВІЧ, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню, маёр міліцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *