Чэрвеньшчына ўвайшла ў склад Барысаўскай епархіі

Духовность

Днямі на пасяджэнні Сінода Рускай праваслаўнай царквы прынята рашэнне аб утварэнні Мінскай мітраполіі Беларускай праваслаўнай царквы, у складзе якой створаны чатыры епархіі. Чэрвеньскі раён разам з Бярэзінскім, Барысаўскім, Крупскім, Лагойскім, Пухавіцкім і Смалявіцкім увайшоў у Барысаўскую епархію. Кіраваць ёй будзе епіскап Барысаўскі Веніямін (Віталь Тупека) (на здымку), які атрымаў новы тытул — епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі.

Нарадзіўся ён у 1968 годзе ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці. У 1992 годзе скочыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1996 — Мінскую духоўную семінарыю, у 1999 — Мінскую духоўную акадэмію (кандыдат багаслоўя).

Служыў дабрачынным Успенскага Жыровіцкага манастыра, намеснікам Дабравешчанскага Лядзенскага мужчынскага манастыра. У 2010 годзе рашэннем Святога Сінода абраны епіскапам Барысаўскім, вікарыем Мінскай епархіі. З’яўляецца старшынёй Выдавецкага савета Беларускага экзархата, старшынёй Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і намеснікам старшыні Царкоўнага суда Беларускага экзархата.

Епіскап Веніямін — часты госць на Чэрвеньшчыне. У прыватнасці, ён асвячаў новыя храмы ў вёсках Клінок, Ляды, Грабёнка, Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для псіханеўралагічных хворых.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *