Зарплату ўсім медработнікам павысяць восенню

Общество

Аб гэтым журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко перад урачыстай цырымоніяй, прысвечанай Дню медыцынскіх работнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней Міністэрства аховы здароўя прапаноўвала павялічыць зарплату ўсім медработнікам з 1 ліпеня. «Нам трэба падлічваць нашы магчымасці: з ліпеня пачнецца адпускная пара. Мы можам павысіць зарплату і цяпер, але яна будзе не настолькі значнай, як калі гэта зрабіць восенню, — адзначыў міністр».

Цяпер сярэднямесячная зарплата складае Br4 млн 290 тыс., ва ўрачоў — Br6 млн 400 тыс., у сярэдніх медработнікаў з улікам сумяшчэнняў — Br4 млн 300 тыс.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *