Сёння ў школах, гімназіях і агульна-адукацыйных ліцэях завяршаецца навучальны год

Общество

ВЫПУСКНІКАМ

Вы — героі сённяшняга дня:

Хораша прыбраныя,

узнёслыя.

Школьны двор

кранае мітусня:

Вучні ўсе, настаўнікі,

дарослыя.

 

Кветкі, сум, усмешкі

незнарок

Разам у вясновай

майскай скрусе.

І звініць, звініць званок…

Гэтай урачыстасцю

дзіўлюся.

 

Са слязой прыгадваю

свой час,

Здэцца, не было

такіх імгненняў:

Шары ў небе,

лёгкі школьны вальс…

Сэрцу не даюць

супакаення.

 

Хочацца сягоння пажадаць:

З лёгкасцю прайсці іспыты,

Новыя старонкі адчыняць

У жыцці, што вамі

не пражыта.

 

Праляцяць юнацкія гады

Непрыкметна белым птахам вольным.

Будзьце справядлівымі

заўжды,

Цяжкасцей

не бойцеся ніколі.

 

Спраў карысных вам,

здзяйснення мар,

Аптымізму, творчага палёту!

Кожны свайго лёсу ўладар,

Хай ён дарыць шчасця

павароты.

 

Раіса ВЕРАЦІЛА,

в. Жураўкавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *