На прэс-канферэнцыі з губернатарам

Общество

У  мінулую пятніцу  першую прэс-канферэнцыю на пасадзе старшыні аблвыканкама Мінскай вобласці для журналістаў  рэспубліканскіх, абласных  і рэгіянальных  сродкаў масавай інфармацыі  правеў Сямён Барысавіч Шапіра. Яна пачалася не зусім звычайна — з выездам у Дзяржынскі раён.

Як адзначыў старшыня Мінаблвыканкама, падобныя сустрэчы з журналістамі цяпер будуць мець менавіта такі фармат. Гэта, па яго меркаванню, дазволіць журналістам  лепш даведацца пра рэгіёны вобласці, пазнаёміцца з вядучымі прамысловымі і сельскагаспадарчымі аб»ектамі, зрабіць параўнальны аналіз развіцця эканомікі раёнаў. Мерапрыемства пачалося са знаёмства з трыма аб»ектамі раёна: цэнтрам экалагічнага турызму «Станькава», ТАА «Салео» і ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка».

Цэнтр «Станькава» заснаваны  зусім нядаўна, але заваяваў папулярнасць нават за межамі  рэспублікі. Кожны аб»ект яго  заслугоўвае асаблівай ўвагі. Ен выклікае цікавасць у дзяцей і дарослых. Тут створаны заасад з жывёламі і птушкамі, конеферма, ваенна-гістарычныя комплексы, экалагічны парк. Можна лавіць рыбу, паляваць, наведаць сафары-парк. Акрамя таго, створаны ўсе ўмовы для камфартабельнага адпачынку. Пры гэтым і цэны для наведвання розных пляцовак  даступныя.

Затым журналістаў чакалі  на прадпрыемстве «Салео», якое спецыялізуецца  па выпуску гідраўлічнай прадукцыі  для мабільнай тэхнікі . Уразіла не толькі высокая культура вытворчасці, але і амаль хірургічная чысціня ў цэхах, сучаснае абсталяванне, кваліфікаваныя  рабочыя. Пры планавай колькасці работнікаў 180 чалавек выручка ад рэалізацыі   прадукцыі в мінулым годзе склала 54,5 мільярда рублёў, а сярэднемесячная зарплата — 8 мільёнаў рублёў.

Асаблівую цікавасць выклікала і швейная фабрыка «Эліз», якая выпускае мужскую і дзіцячую вопратку, гальштукі. Многія нават набылі ў фірменным магазіне па невялікай цане прыгожае  моднае адзенне. У перспектыве    плануецца  рэалізоўваць прадукцыю не толькі ў 10 фірменных магазінах вобласці, але і праз інтэрнэт магазін. Дарэчы, швейная фабрыка аказвае і спонсарскую дапамогу, у тым ліку і абодвум Чэрвеньскім  дамам-інтэрнатам.

Пра дынаміку развіцця Дзяржынскага раёна, сацыяльна-эканамічных паказчыках журналістам падрабязна расказаў старшыня Дзяржынскага райвыканкама М.І.Арцюшкевіч. Як ен адзначыў, у раёне  забяспечаны прырост па большасці прагнозных паказчыкаў, у тым ліку і па заработнай плаце. А па выніках 2013 года  нараджальнасць перавысіла смяротнасць, што сведчыць аб даволі высокім узроўні жыцця на Дзяржыншчыне.

Пытанні, якія  задалі журналісты падчас прэс-канферэнцыі старшыні аблвыканкама, тычыліся самай рознай тэматыкі — ад перспектыў развіцця Мінскай вобласці да прынцыпаў кадравай палітыкі. Трэба адзначыць, што Сямён Барысавіч  не абмяжоўваў стасункі вызначаным часам і шчыра адказваў  на пытанні прадстаўнікоў  сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, на пытанне аб выніках мінулага года і перспектывах на 2014, ен адзначыў, што атрымаў у нашчадак  моцную, развітую вобласць. Летась яна мела самы вялікі ў краіне  аб»ем валавага рэгіянальнага прадукта. Разам з тым знізіліся паказчыкі па сельскай гаспадарцы. Яе трэба  падымаць на  новы ўзровень.

Цяпер, па яго словах,  асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць пасяўной кампаніі.

Задаваліся пытанні  па колькасці інвестпраектаў, рэалізуемых у вобласці, росце экспартнага патэнцыялу, долі бізнесу ў бюджэце вобласці, кадравай палітыцы, падрыхтоўцы месц  для размяшчэння гасцей у дні правядзення чэмпіянату па хакею. Асаблівую цікавасць выклікала пытанне правядзення абласных «Дажынак» у новым фармаце. У прыватнасці, губернатар адзначыў  неабходнасць комплекснага падвядзення вынікаў работы сельскай гаспадаркі, заахвочвання работнікаў усіх галін аграпрамысловага комплексу. Лепшы па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раён вобласці  атрымае 400 мільярдаў рублёў. «Гэтыя сродкі, — адзначыў Сямён Шапіра, — будуць выдзелены напрамую з абласнога бюджэту.»

Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *