САГРЭЛІ Ў МАРАЗЫ

Общество

Напрыканцы студзеня, падчас моцных маразоў, Чэрвеньская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Чэрвеньскі тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавалі для жыхароў раёна пункты абагравання на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і адміністрацыйнага будынка Цэнтра. Валанцёры прапаноўвалі наведвальнікам гарачую гарбату з сухарамі і гарачы суп хуткага прыгатавання. Для гэтых мэтаў Мінская абласная арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа выдаткавала 345 тысяч рублёў.

Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Кароль, паслугамі пунктаў абагрэву скарысталіся больш за 40 чалавек.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *